ФІГЕЙРЭ́ДУ ДЫ АЛІВЕ́ЙРА (João Baptista de Oliveira Figueiredo) Жуан Батыста (15.1.1918, г. Рыо-дэ-Жанейра — 24.12.1999),

ваенны і дзярж. дзеяч Бразіліі. Ген. (1978). Скончыў акадэмію Генштаба. Адзін з арганізатараў ваен. перавароту 1964. З 1974 — шэф ваен. разведкі. У 1979—85 прэзідэнт Бразіліі. Пачаў дэмакратызацыю паліт. жыцця, вызваліў палітвязняў, аслабіў цэнзуру ў прэсе, скасаваў абмежаванні, накладзеныя на прафсаюзы пасля перавароту 1964. У 1985 перадаў уладу цывільнаму прэзідэнту, чым скончыў 20-гадовы перыяд ваен. кіравання ў Бразіліі.

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)